Арыштаваны экс-мэр Гомеля Віктар Піліпец

У цяперашні час Піліпец займае пасаду намесніка дырэктара УП “Гомельаграпрампраект”. А затрыманы ён у звязку з крымінальнай справай у дачыненні да службовых асобаў іншага гомельскага прадпрыемства ― “УКБ Гомельскага гарвыканкама”.

“Яго дзеянні кваліфікаваныя па частцы 3 артыкула 426 “Крымінальнага кодэкса” ― перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў. У дачыненні да падазраванага выкарыстаная мера ўтрымання ў выглядзе заключэння пад варту”, ―  перадае інфармагенцтва “Інтэрфакс-Захад” са спасылкай на Следчы камітэт.

Прадстаўнік Следчага камітэта па Гомелі і Гомельскай вобласці Марыя Крываногава паведаміла Еўрарадыё, што расследаваннем справай Віктара Піліпца займаюцца ў Мінску.

Фота: newsgomel.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі