Прысуд экс-кіраўніку Гомеля вынесуць 22 красавіка

Як паведамляе БелаПАН, ніхто з падсудных віну не прызнаў.



На лаве падсудных таксама апынуліся дырэктар упраўлення капітальнага будаўніцтва Гомеля Ігар Адарчанка, яго намеснік па эканоміцы і фінансах Валерый Барысевіч, начальнік жыллёва-інвестыцыйнага аддзела Антаніна Зелянок і начальнік планава-дагаворнага аддзела Ала Нізкоўская.



Па звесткахх Следчага камітэта, абвінавачаныя ў верасні-кастрычніку 2011 года незаконна размеркавалі паміж сабой, сваімі сваякамі, блізкімі і знаёмымі 24 кватэры. Потым гэтыя кватэры былі прададзеныя па цане значна ніжэй рынкавай. Частка жылых памяшканняў была аформленая на падстаўных асоб.



Выступаючы з апошнім словам, Піліпец заявіў, што пры расследаванні крымінальнай справы выкарыстоўваліся жахлівыя і часам забароненыя законам метады. Экс-кіраўнік Гомеля адзначыў, што іх вінавацяць нават не ў крадзяжы, а ў тым, што яны купілі кватэры па той цане, па якой тады яны прадаваліся. Піліпец заявіў, што ўсе абвінавачанні следства грунтуюцца на здагадках, домыслах і нічым не пацвярджаюцца.



Фота — gp.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі