Замежнікі цяпер могуць плаціць за бензін толькі ў беларускіх рублях

Замежнікі могуць запраўляцца на дарогах Беларусі толькі за беларускія рублі — адпаведную пастанову №148/8 ад 27 лютага прынялі Саўмін і Нацбанк.  Згодна з гэтым дакументам, уводзяцца новыя правілы разлікаў за паліва на запраўках для замежных грамадзян. Раней на дарогах агульнага карыстання з нумарацыяй “М”, “М/Е” і на памежных тэрыторыях іншаземцам можна было запраўляцца толькі за валюту — долары, еўра, расійскія рублі. Цяпер разлікі будуць толькі ў беларускіх рублях.

З 1 сакавіка Нацбанк спыніў выдачу дазволаў на ажыццяўленне разлікаў у замежнай валюце з фізічнымі асобамі ў рознічным гандлі і аплаце паслуг на рэспубліканскіх дарогах і ў памежжы, а таксама пры ажыццяўленні страхавой і турыстычнай дзейнасці.

Новае правіла, аднак, не распаўсюджваецца на крамы д’юці-фры. Забарона выкарыстоўваць замежную валюту на запраўках павінна “павысіць давер насельніцтва і суб’ектаў гаспадарання да нацыянальнай валюты і абараніць унутраны спажывецкі рынак”, інфармуе БЕЛТА.

Ілюстратыўнае фота з сайта litvin.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі