За мінулы год сілавікі канфіскавалі ў перавозчыкаў 280 транспартных сродкаў

Супрацоўнік ДПС правярае дакументы ў кіроўцы маршрутнага таксі

Супрацоўнік ДПС правярае дакументы ў кіроўцы маршрутнага таксі / sb.by

За мінулы год сілавікі канфіскавалі ў перавозчыкаў у Беларусі каля 280 транспартных сродкаў. Пра гэта піша sb.by. Большасць канфіскаваных машын (149) гэта маршруткі. Акрамя таго, былі канфіскаваныя 128 аўтамабіляў таксі і 3 турыстычныя аўтобусы.

У Мінску і вобласці з пачатку гэтага года канфіскавалі ўжо 49 транспартных сродкаў, у тым ліку 33 аўтамабілі таксі і 16 маршрутак.

Кантроль за перавозчыкамі ўзмацнілі пасля аварыі з удзелам маршруткі, якая адбылася ў лютым 2023 года пад Смалявічамі. У ДТЗ загінулі 13 чалавек (11 памерлі на месцы, двое — пазней у шпіталі). Пасля гэтага былі арганізаваныя шматлікія рэйды. Пра першую канфіскаваную за парушэнні маршрутку стала вядома ўжо ў красавіку 2023 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі