Кіроўца маршруткі ў Мінску ўляцеў у прыпаркаваныя аўтамабілі

ДТП в Минске

ДТП в Минске / GAIMINSK

Маршрутка ўляцела ў два мікрааўтобусы і легкавушку паблізу будынка №18 па вуліцы Гінтаўта ў Мінску, паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Ён урэзаўся ў прыпаркаваныя аўтамабілі Renault, Volkswagen і Mercedes. Ад удару Mercedes сутыкнуўся з дрэвам, а Volkswagen — са слупам.

"Пяць пасажыраў маршрутнага таксі дастаўленыя ва ўстанову аховы здароўя для абследавання" — гаворыцца ў паведамленні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі