Ярмошына: Кандыдаты, якія зняліся з выбараў, былі партыйнымі вылучэнцамі

Ярмошына: Кандыдаты, якія зняліся з выбараў, былі партыйнымі вылучэнцамі

Усе кандыдаты, якія зняліся з выбарчай гонкі, былі партыйнымі вылучэнцамі. Пра гэта ў праграме "Справа прынцыпу" на тэлеканале АНТ паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына.

На цяперашні момант з выбараў зняліся 19 чалавек, зарэгістраваных кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Па словах Ярмошынай, сярод іх няма ніводнага чалавека, вылучанага праз збор подпісаў альбо працоўнымі калектывамі.

Старшыня ЦВК мяркуе, што партыі маюць занадта вялікія магчымасці для вылучэння кандыдатаў, таму партыйныя вылучэнцы не шануюць свой мандат. А вось вылучэнне ад працоўнага калектыву, лічыць Ярмошына, накладае на кандыдата ў дэпутаты асаблівую адказнасць. А збор подпісаў, па яе словах, працэс настолькі складаны, што кандыдат, вылучаны такім чынам, проста не можа адмовіцца ад зробленай працы.

Цяпер у выбарчай гонцы ўдзельнічаюць 509 кандыдатаў на парламенцкія крэслы. Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца 11 верасня.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі