Вучань, які ў Мінску параніў настаўніцу, на кантакт са следствам не ідзе

Вучань, які ў Мінску параніў настаўніцу, на кантакт са следствам не ідзе

Вучань, які ў мінскай гімназіі № 74 (Кастрычніцкі раён) параніў настаўніцу, на кантакт са следствам не ідзе. Здарэнне адбылося каля 8.30 раніцы ў панядзелак, 23 траўня. 58-гадовую настаўніцу рускай мовы і літаратуры закрылі ў адным з класаў, ёй пагражалі "вострым прадметам" (верагодна, нажом, учора яго не знайшлі). Жанчына атрымала раненні, у тым ліку і ў шыю, яна шпіталізаваная. Медыкі "падтрымліваюць яе на спецыяльных прыладах", паведаміў Еўрарадыё афіцыйны прадстаўнік УСК па г. Мінску Аляксандр Герасімаў.

Ратуючы настаўніцу мінскай гімназіі, "трудавік" сякерай ламаў дзверы класа

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "замах на забойства" (ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 139 КК). Непаўналетні, якога падазраюць у нападзе на настаўніцу, учора быў затрыманы. Тэлеканал "Беларусь 1" адзначае, што з ім працуюць следчыя, аднак хлопец супрацоўнічаць са следствам не хоча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі