У Мінску школьнік напаў на настаўніцу і параніў яе ў шыю

У Мінску школьнік напаў на настаўніцу і параніў яе ў шыю

У Мінску школьнік параніў настаўніцу ў шыю "неўстаноўленым вострым прадметам". Здарэнне адбылося каля 8.30 у панядзелак, 23 траўня ў адной са школ Кастрычніцкага раёна сталіцы. Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УСК па г. Мінску Аляксандр Герасімаў, настаўніца патэлефанавала сваёй дачцы і распавяла, што адзін з вучняў старэйшых класаў некалькі разоў ударыў яе ў шыю. Хуткая дапамога завезла жанчыну ў бальніцу, дзе ёй аказваецца меддапамога.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "замах на забойства" (ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 139 КК). З непаўналетнім, якога падазраюць у нападзе на настаўніцу, працуюць праваахоўнікі. Высвятляюцца матывы ўчынку. Праводзяцца допыты работнікаў і навучэнцаў навучальнай установы, прызначаныя экспертызы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі