СК: прызнанне Даната Скакуна ў замаху на забойства было напісанае добраахвотна

СК: прызнанне Даната Скакуна ў замаху на забойства было напісанае добраахвотна

Добраахвотнае прызнанне ў замаху на забойства настаўніцы гімназіст Данат Скакун напісаў добраахвотна і без прымусу з боку праваахоўных органаў. Пра гэта заявілі супрацоўнікі Следчага камітэта 21 верасня на прэс-канферэнцыі, прысвечанай рэзананснай справе.

Паведамляецца, што ёсць відэазапіс, на якім гімназіст прызнаецца, што тэкст прызнання яму ніхто не дыктаваў. Разам з тым, прадстаўнікі Следчага камітэт заявілі, што гэтае прызнанне не расцэньвалася як доказ і не ўключалася ў спіс доказаў.

Згодна з Крымінальна-працэсуальным кодэксам, прысутнасць адваката і законных прадстаўнікоў непаўналетнага неабходнае пры следчых дзеяннях. Напісанне чыстасардэчнага прызнання не з'яўляецца следчым дзеяннем, гэта была добрая воля падазраванага. Таму прысутнасць адваката і бацькоў пры гэтым не патрабавалася.

Следчыя паведамілі, што нож, якім паранілі настаўніцу, так і не ўдалося знайсці. Каля школы знайшлі нож, але выявілася, што ён не быў прыладай злачынства. 

Патлумачылі прадстаўнікі СК і тое, чаму не праводзіўся следчы эксперымент па гэтай справе. Праводзіць следчы эксперымент можна дзеля мадэлявання падзеяў. Гімназіст Скакун паказанняў не даваў, таму следчы эксперымент не праводзіўся. 

Напад на настаўніцу мінскай гімназіі адбыўся ў траўні 2016 года. Жанчына атрымала 17 ранаў. За замах на яе забойства быў затрыманы гімназіст Данат Скакун. Суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе васьмі гадоў выхаваўчай калоніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі