Відэа, як кандыдат у дэпутаты выступаў на ТБ у бронекамізэльцы

Відэа, як кандыдат у дэпутаты выступаў на ТБ у бронекамізэльцы

Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў выступаў на тэлеканале "Беларусь 3" у... бронекамізэльцы і танкісцкім шлеме. "Нам прыходзіцца жыць, як у танку", — сказаў Уладзімір Падгол, які балатуецца ў Мінску па Старавіленскай выбарчай акрузе № 105. Ён адразу паведаміў, што з'яўляецца аўтарам рамана "Куля для прэзідэнта". Такі ж надпіс быў на яго бронекамізэльцы.

Падгол заклікаў скасаваць саюзную дзяржаву, неадкладна закрыць мяжу з Расіяй, адкуль паступаюць зброя і наркотыкі, "інакш наша краіна пераўтворыцца ў Данбас". Таксама ён паабяцаў, у выпадку абрання дэпутатам парламента, "вярнуць пенсійны ўзрост назад". Уладзімір Падгол крытычна выказаўся пра старшыню ЦВК Лідзію Ярмошыну.

"Мы — народ-ваяр, народ-пераможца... Нам трэба будаваць свой уласны дом... дом-храм. Давайце пад хрыстовымі бел-чырвона-белымі колерамі, пад гербам "Пагоня" разам ратаваць, абараняць, будаваць наш дом — Беларусь", — сказаў у сваім выступе кандыдат у дэпутаты.

Адзначым, што Падгол — філосаф, ён — кандыдат ад Партыі БНФ. У аўтара выступу былі сумненні, што яго прапусцяць у эфір у шлеме і бронекамізэльцы. Але, як бачым, дазволілі. Раней адзін з кандыдатаў у дэпутаты падчас свайго выступу апрануў процівагаз.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі