Вы тут

Установы аховы здароўя прадаставяць падаткавікам звесткі пра лячэнне "дармаедаў"

Фота: БЕЛТА

Установы аховы здароўя прадаставяць падаткавікам звесткі пра лячэнне "дармаедаў", каб гэтым людзям неабгрунтавана не прапаноўвалі заплаціць збор на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў. Праўда, толькі ў тым выпадку, калі грамадзяне дадуць на гэта пісьмовую згоду.

Як інфармуе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, дамоўленасць "аб неабходнасці зняцця сацыяльнай напружанасці па пытаннях рэалізацыі нормаў дэкрэта № 3" была дасягнутая зацікаўленымі дзяржорганамі яшчэ ў лістападзе 2016 года. Мэта — выключыць выпадкі, калі патрабаванні заплаціць збор прыходзяць людзям, якія ў 2015 годзе перанеслі пэўныя захворванні ці мелі траўмы, а таксама жанчынам, якія знаходзяцца пад меднаглядам падчас цяжарнасці, родаў і ў пасляродавы перыяд. Больш падрабязна гл. тут.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт №3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" ("дэкрэт аб дармаедах") у красавіку 2015-га. Дакумент закліканы стымуляваць удзел працаздольных беларусаў у працоўнай дзейнасці, у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў. Мужчыны і жанчыны, якія не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржвыдаткаў (альбо калі ўдзельнічаюць, то менш за 183 каляндарныя дні на год), мусяць заплаціць збор. Падаткавікі на канец 2016 года па пошце адправілі паведамленні пра гэта ўжо 252 тысячам "дармаедаў".

Новости других медиа
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі