Агароднікаў у райцэнтрах Гомельшчыны прапануюць прызнаць "дармаедамі"

Гарод, ілюстрацыйнае фота

Гарод, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У райцэнтрах Гомельшчыны агароднікаў прапануюць не ўключаць у катэгорыю насельніцтва, занятага ў эканоміцы, а лічыць "дармаедамі". Гаворка пра гэта ішла на нарадзе ў пад кіраўніцтвам старшыні аблвыканкама Івана Крупко, піша "Гомельская праўда".

Чыноўнікі зазначылі, што ў вобласці "ўпарта не жадае скарачацца" колькасць людзей, якія жывуць на заробкі з-за мяжы. Іх параўналі з паразітамі: "Такія людзі і іх сем'і па сутнасці паразітуюць на грамадстве, карыстаючыся ўсімі правамі і выгодамі беларускіх грамадзян, але не плацячы падаткі, не прыносячы колькі-небудзь значную карысць краіне".

Таксама прыляцела і агароднікам. Цяперашняе заканадаўства не лічыць "дармаедамі" тых, хто жыве са свайго гароду. Іх занятасць у эканоміцы пацвярджаюць адпаведныя службы. На Гомельшчыне агароднікі могуць лічыцца занятымі ў эканоміцы паўсюль, акрамя Гомеля і Мазыра.

Але чыноўнікі вырашылі за кошт агароднікаў кампенсаваць недахоп працоўных рук. "На абмеркаванне вынесена рашэнне ўключыць у спіс гарадоў, дзе нельга займацца такога кшталту агародніцтвам, яшчэ і Жлобін, Рэчыцу, Светлагорск, магчыма іншыя райцэнтры. У прамсектары гэтых гарадоў дастаткова вакансій, яны маюць патрэбу ў запаўненні", — піша "Гомельская праўда".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі