У сераду амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы

Уначы 8 ліпеня на захадзе Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Удзень ападкі (уключна з навальніцамі) прагназуюцца ўжо амаль па ўсёй нашай краіне, месцамі магчымыя моцныя залевы і град. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні, 4-9 метраў за секунду (падчас навальніц з парывамі да 20 метраў), паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе 12-18 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя гадзіны — 27-34 цяпла, на поўдні Беларусі да 35 градусаў са знакам плюс.

Фота: ByMedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі