У нядзелю пройдуць дажджы, будзе да +30

У нядзелю пройдуць дажджы, будзе да +30

У бліжэйшыя суткі, 31 ліпеня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у некаторых раёнах навальніцы. Уначы і раніцай месцамі будзе слабы туман.

Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, умеркаваны, пры навальніцах месцамі ён будзе моцным.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 13 да 18 градусаў, а ўдзень будзе 24-29 цяпла, на поўдні месцамі — гарачыня да 30 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі