У Мінску спрабавалі незаконна прадаць 28 аўтамабіляў, прывезеных з ЗША (фота)

У Мінску спрабавалі незаконна прадаць 28 аўтамабіляў, прывезеных з ЗША (фота)

У Мінску спрабавалі незаконна прадаць 28 аўтамабіляў, прывезеных з ЗША. Гэты факт выявілі супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Мінгарвыканкама. Легкавікі знаходзіліся ў адной са сталічных арганізацый на вуліцы Новавіленскай. Кліентам у Беларусі і ў Расіі прапаноўвалі аўтамабілі як новыя, так і з прабегам. Як адзначае прэс-служба мінскай міліцыі, незаконным гандлем займаўся 47-гадовы дырэктар згаданай арганізацыі.

Аўтамабілі забралі да рашэння суда. Іх кошт ацанілі на больш чым 17 млрд рублёў (каля мільёна долараў). Матэрыялы разглядае эканамічны суд Мінска.

У адносінах дырэктара склалі адміністрацыйны пратакол па артыкуле "Парушэнне правілаў гандлю і аказання паслугаў насельніцтву". Яму пагражае штраф — 5-9 млн рублёў з канфіскацыяй тавараў, ці без канфіскацыі.

Фота: guvd.gov.by

У Мінску спрабавалі незаконна прадаць 28 аўтамабіляў, прывезеных з ЗША (фота)
У Мінску спрабавалі незаконна прадаць 28 аўтамабіляў, прывезеных з ЗША (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі