У "Мінскэнерга" расказалі, калі могуць адключыць ацяпленне

Радыятар

Радыятар / pixabay.com

На перыяд пацяплення да афіцыйнага завяршэння ацяпляльнага сезона ацяпленне адключацца не будзе. Пра гэта паведамілі ў "Мінскэнерга". На час пацяплення прадпрыемства будзе падтрымліваць тэмпературу ў батарэях на ўзроўні, які адпавядае сацыяльным нормам — каб не было перагрэву.

Гэта значыць, на час пацяплення тэмпературу ў батарэях знізяць, але цалкам адключаць ацяпленне не будуць. У "Мінскэнерга" нагадалі, што рашэнне пра тэрміны завяршэння ацяпляльнага сезона прымаюць мясцовыя ўлады з улікам інфармацыі ад Белгідрамета. Ацяпленне на сацаб'ектах (у шпіталях, дзіцячых садках і школах) прыпыняецца, калі сярэднесутачная тэмпература паветра трымаецца цягам 3-х сутак на ўзроўні +10℃, а ў жылым фондзе — +8℃ цягам 3-х сутак.

Нагадаем, 1 і 2 сакавіка ў Мінску прагназуюць да +9°С, але з нядзелі магчымае пахаладанне — да +5°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі