У Літве зафіксаваныя новыя выпадкі АЧС

Міжнароднае эпізаатычнае бюро паведамляе пра новыя выпадкі афрыканскай чумы свіней (АЧС) на тэрыторыі Уцянскага і Віленскага паветаў Літвы.

У сувязі з гэтым, дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча Беларусі паведамляе пра неабходнасць прыняцця дадатковых мер па недапушчэнні ўвозу на тэрыторыю Беларусі з Літвы жывых свіней, свініны (у тым ліку ад дзікоў), і прадуктаў яе перапрацоўкі, кармоў і кармавых дадаткаў для жывёл жывёльнага паходжання, у тым ліку з птушкі і рыбы, кармавых дадаткаў для катоў і сабак, а таксама гатовых кармоў для катоў і сабак, якія не прайшлі тэрмічную апрацоўку (тэмпература не ніжэй плюс 70 градусаў, час апрацоўкі не менш за 20 хвілін), вырабленых з літоўскай сыравіны, а таксама былога ва ўжыванні абсталявання для ўтрымання, забою і раздзелкі свіней. З рэгіёнаў, у якіх зафіксаваныя выпадкі захворвання жывёл, абмежаваны таксама ўвоз кармоў і кармавых дадаткаў для жывёл расліннага паходжання, паведамляе БЕЛТА.

Адначасова неабходна прыняць дадатковыя меры па кантролі за забеспячэннем біялагічнай абароны буйных беларускіх свінагадоўчых комплексаў, а таксама свінагадоўчых ферм і гаспадарак усіх форм уласнасці, адзначылі ў дэпартаменце.

Фота: animalsglobe.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі