У Курапатах сябры БХД усталявалі 8 новых крыжоў (фота)

Актывісты аргкамітэту БХД паставілі крыжы 27 кастрычніка пасля паседжання Нацыянальнай рады. На ім хрысціянскія дэмакраты абмяркоўвалі свой удзел у будучых выбарчых кампаніях. Упершыню пасля 2010 года паседжанне вёў Павел Севярынец.



Пасля заканчэння нарады ён разам з Віталём Рымашэўскім і Дзянісам Садоўскім прыняў удзел ва ўсталяванні новых крыжоў. Памятныя крыжы зробленыя з металу. Каб усталяваць іх, актывістам давялося збіраць камяні нават на суседнім жытнім палетку.



Нагадаем, што новая кальцавая аўтадарога праходзіць праз пахаванні ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Раней крыжы стаялі толькі са знешняга боку кальца. Цяпер жа яны будуць стаяць і з боку горада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі