Памёр актывіст Сяргей Мацкойць — адзін з абаронцаў Курапатаў

Сяргей Мацкойць

Сяргей Мацкойць / Радыё "Свабода"

Памёр актывіст Сяргей Мацкойць — адзін з абаронцаў Курапатаў падчас будаўніцтва дарогі ў нулявых. Пра смерць Мацкойця паведаміла ў сацсетках журналістка Любоў Лунёва.

"Сяргей быў актыўным абаронцам Курапатаў падчас будаўніцтва дарогі. Мацкойця затрымлівалі столькі разоў, што ён нават сам не здолеў неяк назваць дакладную лічбу. Ён столькі разоў адбываў арышты на Акрэсціна, што, відаць, ведаў там ледзь не ўсе камеры гэтай сумнавядомай установы", — піша Лунёва.

Смерць Мацкойця наступіла яшчэ 3 лістапада, але вядома пра яе стала толькі сёння раніцай.

У 2020 годзе шырокую вядомасць набыла гісторыя з Арцёмам — сынам Сяргея Мацкойця і Алены Лазарчык. Хлопчыка са школы перадалі ў прытулак, але пад ціскам грамадскасці вярнулі маці. У верасні 2022-га Алену Лазарчык асудзілі на восем гадоў калоніі, праваабаронцы прызналі яе палітзняволенай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі