У Гомелі "дармаед" запатрабаваў ад падатковай рахунак на сацпаслугі

У Гомелі "дармаед" запатрабаваў ад падатковай рахунак на сацпаслугі

Гамяльчук Арцём Бянько накіраваў у падатковую інспекцыю па Чыгуначным раёне Гомеля скаргу. Ён патрабуе даць падрабязную калькуляцыю пра аказаныя сацыяльныя паслугі, за якія яму выставілі рахунак у 360 рублёў. Так малады чалавек адказаў на ліст ад падатковай, дзе ў яго запатрабавалі заплаціць так званы "падатак на дармаедства" за 2015 год.

Як піша праваабарончы сайт "Вясна", на пачатку 2015-га Бянько займаўся прадпрымальніцтвам. Калі справы ў яго не пайшлі, малады чалавек зачыніў бізнес і з'ехаў жыць да маці ў Расію. Нядаўна да яго, як і да дзясяткаў тысяч іншых беларусаў, прыйшоў "ліст шчасця" ад падатковай.

У сваім адказе Бянько піша: "Любы грамадзянін у залежнасці ад яго занятасці з'яўляецца спажыўцом тавараў і паслуг, такім чынам, плацельшчыкам ўскосных падаткаў і пошлін. У 2015 годзе я ўдзельнічаў у фінансаванні дзяржаўных расходаў шляхам выплаты ўскосных падаткаў і пошлін. Заканадаўства не абавязвае мяне, як фізічную асобу, весці ўлік усіх выплачаных падаткаў і пошлін. Разам з тым, і ў падатковай інспекцыі адсутнічае калькуляцыя аб атрыманых мною на працягу 2015 года сацыяльных паслугах".

Гамяльчук лічыць, што калі дзяржава ўвяла збор за сацыяльныя паслугі, то і плацельшчык мае права ведаць, за што ён плаціць і куды пойдуць яго грошы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі