У чацвер па Беларусі пройдуць моцныя дажджы

У чацвер па Беларусі пройдуць моцныя дажджы

У бліжэйшыя суткі, 21 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераважна хмарнае надвор’е. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі чакаюцца дажджы, удзень месцамі пройдуць моцныя дажджы. У асобных раёнах магчымыя навальніцы.  

Вецер будзе паўночны, 6-11 метраў за секунду, месцамі парывы да 15-18 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 10-16 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе толькі +15 — 21 градус, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі