У Беларусі пабітыя тэмпературныя рэкорды сакавіка

Лельчыцы

Лельчыцы / lelchitsy.by

У Мінску і яшчэ на 25 метэастанцыях Беларусі перапісаны гістарычныя тэмпературныя максімумы сакавіка. Да паўтарэння абсалютнага рэкорду месяца усёй краіне не хапіла 0,1 градуса.

Самым цёплым горадам 30 сакавіка стаў Брэст — там было 23 гардусы (у той жа дзень у 1968 годзе тут было 22,6). У Мінску новы сакавіцкі максімум складае 19,9 градуса вышэй за нуль (19 сакавіка 1990 года і 23 сакавіка 2014-га ў сталіцы было зафіксавана 18,9 градуса).

А сёння пабіты абсалютны рэкорд сакавіка. Лельчыцы раскачагарыліся да + 23,2°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі