У Беларусі апублікавалі спіс краін, грамадзяне якіх трапяць у самаізаляцыю

У Беларусі апублікавалі спіс краін, грамадзяне якіх трапяць у самаізаляцыю

На сайце Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікаваны спіс з 169 краін, у якіх зарэгістраваны выпадкі заражэння каранавіруснай інфекцыяй COVID-19. Іх грамадзяне, калі прыедуць у нашу краіну, мусяць прайсці двухтыднёвую самаізаляцыю ў хатніх умовах (як і беларусы, якія адтуль прыедуць). Такую пастанову днямі прыняў беларускі ўрад. У адпаведнасці з дакументам, да заканчэння тэрміну самаізаляцыі гэтыя замежнікі не змогуць выехаць з Беларусі.

У спіс трапілі ўсе суседзі нашай краіны — Латвія, Літва, Польшча, Расія, Украіна.

У Беларусі на 27 сакавіка зарэгістравана 94 выпадкі каранавіруса.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі