Мінздароўя: У Беларусі зарэгістравана 94 выпадкі каранавіруса

Мінздароўя: У Беларусі зарэгістравана 94 выпадкі каранавіруса

Паводле апошніх звестак Мінздароўя, у Беларусі выяўленыя 94 выпадкі каранавіруса. Пра гэта ведамства распавяло ў сваім Telegram-канале. 

32 чалавекі з гэтага ліку ўжо выпісаныя або рыхтуюцца да выпіскі. Тэсты на каранавірус у іх далі ўжо адмоўныя вынікі. Пад медыцынскім назіраннем і лячэннем застаюцца 62 пацыенты. 

Агулам на сёння ў Беларусі праведзена каля 24 тысяч тэстаў на COVID-19.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі