Trubetskoy і Brutto памераліся грудзямі (фота)

Перад маскоўскай прэзентацыяй максі-сінгла "Ёлки" гурта Trubetskoy у акаўнце калектыву Brutto ў сацыяльных сетках з’яўляецца скандальны пост. Нібыта Сяргей Міхалок абражае былых калег па "Ляпісе Трубяцкім".

Прэзентацыя на Еўрарадыё: Максі-сінгл “Ёлки” ад гурта Trubetskoy

Чакаць адказу доўга не даводзіцца. Жонка Паўла Булатнікава Ірына піша:

"Не злуйце жанчыну, Сяргей, якая кіравала Вашымі канцэртамі, фінансамі і іншымі рэчамі цягам апошніх 13 гадоў. Яна ў абарону сваёй сям’і сама патоне, але і Вас утопіць".

Пасля Brutto заяўляе, што іх акаўнт быў зламаны, таму яны не маюць дачынення да допісу ад імя Міхалка.

Аднак сваркі працягваюцца далей. Жонка Сяргея Міхалка Святлана Зелянкоўская публікуе на сваёй старонцы анонс прэзентацыі сінгла "Ёлки" гурта Trubetskoy з допісам "Так цікава, дзяўчаты, што вы пра гэта думаеце…". І ў каментарыях называе Булатнікава “сцыкуном”.

Жонка Сяргея Міхалка назвала Паўла Булатнікава “сцыкуном” (фота)

Неўзабаве гурт Brutto выпускае чарговы сінгл "ADИDAS". На вокладцы жаночыя грудзі, як мяркуецца Святланы Зелянкоўскай.

Праз суткі на сваёй старонцы у Фэйсбуку Ірына Булатнікава ў адказ на злыя каментарыі выклала фотаздымак сваіх грудзей з подпісам: "Удзельнічаю ў флэшмобе ў падтрымку барацьбы з хейтэрамі і перадаю эстафету далей... А каму не падабаецца, усім слухаць песню". І дае спасылку на новы трэк Brutto.

BRUTTO грымнулі новым сінглам "ADИDAS" (слухаць)

Спасылка ад жонкі Міхалка на песню гурта Trubetskoy і спасылка жонкі Булатнікава на песню Brutto, таксама, як і выдаленыя допісы ў Фэйсбуку падобныя на нейкі дамоўлены піяр двух гуртоў, а магчыма, гэта сапраўдны скандал, да якога далучылася моцная артылерыя жаночых грудзей.

Дарэчы, эстафету Ірыны Булатнікавай прынялі Яўген Калмыкоў і Лена Данілеўская: "Дык я ж ужо, толькі ў мяне з рэверсу фота", — напісала яна ў адказ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі