Brutto сыграюць альбом "Рокі" ў Палацы спорту

Brutto сыграюць альбом "Рокі" ў Палацы спорту

21 красавіка ў сталічным Палацы спорту выступіць гурт Brutto. "Брыгада рэвалюцыйнага ўгару" прадставіць мінчукам кружэлку "Рокі", якая выйшла ў траўні 2017-га, і адзначыць сваё трохгоддзе. 


Цяпер у скарбонцы Brutto тры альбомы і 24 кліпы. Сёння каманда прэзентавала ў сацсетках канцэртны запіс "LIVE in MINSK-ARENA".

"Мінск-Арэна з'яўлялася для BRUTTO самым важным экзаменам за ўсю кар'еру! Магутнае шоў, дзясяткі бранябойных хітоў, армія самых адданых і каларытных фанаў, прафесійная праца згуртаванай каманды і дзікая, невычэрпная энергія хлопцаў на сцэне! Я ганаруся быць часткай гэтай гістарычнай, легендарнай (менавіта!!!) фармацыі самых крутых і дзёрзкіх рокэнрольшчыкаў у наш час", — падзяліўся эмоцыямі Сяргей Міхалок.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі