Тэлеканалу "Беларусь 24" дазволілі аднавіць вяшчанне ва Украіне

Нацыянальны савет Украіны па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання 18 снежня вырашыў аднавіць вяшчанне тэлеканала "Беларусь 24" на тэрыторыі краіны. Пра гэта заявіў яго кіраўнік Юрый Арцёменка.

Нагадаем, раней нацыянальны савет збіраўся звярнуцца ў суд з патрабаваннем спыніць вяшчанне праграм тэлеканала "Беларусь 24" на тэрыторыі Украіны. У праграме "Правы чалавека — погляд у свет" была зафіксаваная "антыўкраінская прапаганда" і скажэнне інфармацыі пра палітычныя падзеі ва Украіне. Пасля гэтага Нацыянальная дзяржтэлерадыёкампанія Беларусі зняла гэтую праграму з эфіра.

"Мы яшчэ раз праманіторылі тэлеканал "Беларусь 24" у перыяд з 26 лістапада да 3 снежня. Нам паведамілі, што трансляцыя гэтай праграмы спынена і вядучы, адпаведна, звольнены. Нам даюць гарантыю, што ў далейшым эфір будзе здзяйсняцца ў адпаведнасці з украінскім заканадаўствам", — цытуе словы Арцёменкі РІА "Новости".

Таму Нацыянальны савет Украіны па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання вырашыў вярнуць беларускі тэлеканал ва ўкраінскі эфір.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі