Следчыя ўсю ноч працавалі ў мінскім банку, у якім скралі $840 тысяч

У Мінску адбыўся буйны крадзеж у адным з банкаў. Раніцай 27 красавіка стала вядома, што ў памяшканні разлікова-касавага цэнтра, які месціцца ў Цэнтральным раёне сталіцы, пашкоджаныя пломбы сейфаў. Крадзеж быў учынены ўвечары ў суботу, 25 красавіка. Былі скрадзены 690 тысяч долараў ЗША, 64 тысячы еўра, 3 млн 900 тысяч расійскіх рублёў, 1340 фунтаў стэрлінгаў, 1000 швейцарскіх франкаў, больш за 45 тысяч грывен, 100 злотых. Агулам — каля 840 тысяч долараў. У здзяйсненні злачынства падазраюць 43-гадовага супрацоўніка аднаго з аддзелаў банка. Яго шукаюць.

Як паведаміла Еўрарадыё прэс-сакратар Следчага камітэта Юлія Ганчарова, следчая група працавала на месцы здарэння ўсю ноч і працуе дагэтуль. Паводле яе слоў, новая інфармацыя з’явіцца ў другой палове дня.

Ганчарова кажа, што Следчы камітэт не можа назваць банк. "Гэта закранае інтарэсы банка і кліентаў, а таксама ўплывае на яго рэпутацыю”, — сказала прэс-сакратар.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі