Варламаву было кепска падчас суда, ён прасіў зрабіць укол

Паседжанне скончылася. Працяг у сераду а 10-й.

16.20 Саша Варламаў не прызнае сябе вінаватым. Пра гэта падсудны мадэльер заявіў пасля таго, як пракурор скончыў зачытваць абвінавачанне.

Пасля 15-й гадзіны пачаўся допыт Варламава. Ён пачаў расповед з 1998 года, калі тагачасны рэктар БДУ Аляксандр Казулін запрасіў яго да супрацы. Варламаў кажа, што ўжо на той час меў імя ў свеце моды і яму не было патрэбы павышаць свой аўтарытэт, як гэта заяўляе абвінавачанне.

Варламаў дэманструе дамову ад 2001 году, якую падпісаў тагачасны рэктар БДУ Казулін — на 10 гадоў: "БДУ аказвае матэрыяльную дапамогу "Агенцтву моды Сашы Варламава“ і дае на бясплатнай аснове плошчы". Па словах Варламава, якія перадае Радыё "Свабода", ён увогуле не мусіў аплочваць арэнду. Аднак да красавіка 2009 года агенцтва аплочвала ўсе камунальныя плацяжы, а потым спыніла гэта.

13.05. У судзе абвешчаны перапынак да 14-й гадзіны.

12.10. Паседжанне аднавілася. Зноў чытаюць абвінавачанні.

Высветлілася, што Варламаву ў перапынку далі нейкую таблетку.

11.30. Варламаву стала кепска. У паседжанні — перапынак на 20 хвілін, перадае з залы суда карэспандэнт Еўрарадыё Арцём Мартыновіч.

11.00. Сёння ўсе выступаюць без мікрафонаў, нават з месца дрэнна чуваць, што яны кажуць. У зале знаходзіцца каля 30 чалавек.

10.25. Пачаўся суд. Сёння паседжанне ідзе не ў актавай зале, а ў меншым памяшканні. У Варламава больш прасторная клетка. Дзяржабвінаваўца працягвае зачытваць абвінавачанні.

Варламаў слухае абвінавачанні седзячы, у акулярах чытае нейкія дакументы.

***

Суд праходзіць у Ленінскім раённым судзе сталіцы.

***

У панядзелак суддзя адхіліла хадайніцтва адваката і пакінула Варламава пад вартай. Яна абгрунтавала рашэнне тым, што па стане здароўя Варламаў можа там знаходзіцца. Хаця ў клетцы яму было цяжка стаяць.

Варламаў прыйшоў на суд з мыліцай (ФОТА З СУДА)

Саша Варламаў падчас паседжання ў панядзелак.

Нагадаем, вядомага мадэльера вінавацяць у махлярстве ў асабліва буйным памеры, прыўлашчванні маёмасці, ухіленні ад уплаты падаткаў, злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, крадзяжы ў буйным памеры.

Саша Варламаў знаходзіцца за кратамі з 20 траўня 2011 года. Ён займаў пасаду дырэктара прадпрыемства "Агенцтва моды Сашы Варламава", начальніка Цэнтра маладзёжнай моды БДУ ды інш.

Варламаў: Прашу Бога ўзяць маё жыццё ў сваю ўладу (лісты з-за кратаў)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі