Партыя БНФ вылучыла 72 прадстаўнікі на выбары ў парламент

Партыя БНФ вылучыла 72 прадстаўнікі на выбары ў парламент

Партыя БНФ вылучыла на выбары ў парламент 72 сваіх прадстаўнікі. Такое рашэнне прынялі дэлегаты ХVІІ пазачарговага з’езду арганізацыі, які праходзіць 23 ліпеня ў Мінску.

Сярод вылучаных прэтэндэнтаў — старшыня партыі Аляксей Янукевіч, намеснікі старшыні Рыгор Кастусёў і Вольга Лагвіновіч, экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч.

Раней Янукевіч адзначаў, што такую вялікую колькасць кандыдатаў Партыя БНФ вылучае ўпершыню.

На гэтых выбарах арганізацыя адмовілася ад любых кааліцыяў і плануе ўзаемадзейнічаць з іншымі палітычнымі суб’ектамі толькі ў межах кампаніі назірання “Права выбару”, перадае БелаПАН.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі