Назіральнік сцвярджае, што зафіксаваў укідванне ў скрыню бюлетэняў (фота)

Назіральнік сцвярджае, што зафіксаваў укідванне ў скрыню бюлетэняў (фота)

Назіральнік сцвярджае, што зафіксаваў укідванне ў скрыню бюлетэняў падчас датэрміновага галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў. Здарэнне адбылося ў Мінску на 625-м выбарчым участку Каліноўскай выбарчай акругі № 108. Яраслаў Навуменка накіраваў скаргу ў акруговую камісію, міліцыю і ў пракуратуру.

Як паведамляе прэс-служба кампаніі назірання "Права выбару 2016", Навуменка — назіральнік ад руху "За Свабоду" (у акрузе балатуецца намеснік старшыні руху Юрась Губарэвіч). Ён сцвярджае, што 9 верасня "ў прысутнасці сябраў камісіі пад старшынствам Валерыя Мялешкі і сакратара Таццяны Трубчык у скрыню для датэрміновага галасавання ўкінуты фальсіфікаваныя бюлетэні ў вялікай колькасці". Яраслаў Навуменка заўважыў у скрыні "шчыльны стос бюлетэняў" (гл. здымкі), чаго не можа быць "пры адзінкавым укідванні бюлетэняў выбаршчыкамі".

Паводле падлікаў назіральніка, у пятніцу на ўчастак прыйшлі 42 выбаршчыкі. Аднак афіцыйна заяўлена, што іх за дзень прыйшло... 228. Разыходжанні ў лічбах былі і ў мінулыя дні, але не такія значныя. Навуменка просіць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці вінаватых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі