На Быхаўшчыне насмерць разбіліся на аўто трое грамадзян Узбекістана (фота)

Трагедыя адбылася ў Быхаўскім раёне 29 студзеня каля 11-й гадзіны. Як інфармуе тэлеканал СТВ, на трасе Магілёў-Гомель кіроўца Chevrolet не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з Opel Vivara, які рухаўся ў сустрэчным напрамку.

Узгаранне аўтамабіля ўдалося ліквідаваць у кароткія тэрміны. Зрабілі гэта намеснік начальніка Быхаўскага райаддзела ратавальнікаў, які праязджаў у гэты момант па дарозе, і іншыя аўтамабілісты. Ратавальнік аказаў і першую меддапамогу пацярпелым.

Паведамляецца, што ў аўтамабілі Chevrolet ехалі пяць чалавек. Пры аварыі на месцы загінулі тры з іх — пасажыры, якім было 39, 37 і 34 гады. Усе яны сядзелі на заднім сядзенні. Кіроўца і яшчэ адзін пасажыр шпіталізаваныя. Кіроўца аўтамабіля Opel Vivara не пацярпеў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі