На "Барысаў-Арэне" згуляюць ветэраны БАТЭ і "Мілана"

На "Барысаў-Арэне" згуляюць ветэраны БАТЭ і "Мілана"

1 ліпеня на "Барысаў-Арэне" згуляюць ветэраны БАТЭ і "Мілана". Адпаведны кантракт паміж клубамі быў падпісаны напярэдадні, інфармуе прэс-служба барысаўчан. Гэта будзе развітальны матч паўабаронцы БАТЭ, шматгадовага капітана каманды Дзмітрыя Ліхтаровіча. Ён выступаў за барысаўчан 13 гадоў, скончыў кар'еру гульца летась. Цяпер 38-гадовы Ліхтаровіч працуе ў трэнерскім штабе каманды.

Паядынак з італьянцамі прымяркуюць да дня вызвалення Барысава ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Таксама гэта будзе адно з мерапрыемстваў святкавання 20-годдзя БАТЭ.

На "Барысаў-Арэне" згуляюць ветэраны БАТЭ і "Мілана"
Дзмітрый Ліхтаровіч. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі