Вы тут

Лукашэнка: "Пятая калона" пры падтрымцы заходніх фондаў нагнятае абстаноўку

Фота: сайт кіраўніка Беларусі

Аляксандр Лукашэнка вінаваціць апазіцыю і заходнія спецслужбы ў спробах нагнятання абстаноўкі ў Беларусі. З такой заявай ён выступіў 20 сакавіка пры дакладзе задумы сумеснага стратэгічнага вучэння ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2017".

Па словах кіраўніка Беларусі, яго няшмат хвалюе ўзмацненне Паўночна-атлантычнага блока і яго супрацьстаянне з беларуска-расійскай вайсковай групоўкай. Па словах Лукашэнкі, яго больш хвалююць спробы нагнятаць абстаноўку ўнутры Беларусі і весці супраць яе адпаведныя дзеянні.

"Маецца на ўвазе спроба нашай "пятай калоны" пры падтрымцы (зноў жа, мы гэта фіксуем, я тут нікога абсалютна не запалохваю), фінансаванні заходніх фондаў і кіраўніцтве заходнімі спецслужбамі нашых адмарозкаў, якія збеглі за мяжу, — спроба нагнятаць сітуацыю ў Беларусі" , — цытуе БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.

Таксама ён адзначыў, што на дзяржаўнай мяжы перыядычна фіксуюцца спробы правезці зброю ды іншыя небяспечныя прадметы і матэрыялы. Лукашэнка згадаў два выпадкі, пра якія стала вядома сёння: спроба прарыву на джыпе праз украінска-беларускую мяжу і сувенірную гранату, знойдзеную на беларуска-польскай мяжы і напоўненую белым парашком. Таксама ён паведаміў, што на борце самалёта, які рухаўся транзітам праз Беларусь з Арменіі ў адну з еўрапейскіх краін, выявілі радыеактыўныя рэчывы. 

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Мікола Сівіцкі прыцягнуў вялікую ўвагу да сваёй персоны.
На здымку бачны кот Леапольд разам са сваім гаспадаром Змітром Дашкевічам і сябрам сям'і Эдуардам Пальчысам. Фота: Facebook

Выбар рэдакцыі