Рух транспарту на беларуска-польскай мяжы спыняўся з-за сувенірнай гранаты

Рух транспарту на беларуска-польскай мяжы спыняўся з-за сувенірнай гранаты

Амаль на гадзіну быў спынены рух аўтатранспарту ў пункце пропуску "Варшаўскі мост". Прычынай стала выяўленая сувенірная граната, інфармуе БЕЛТА са словаў афіцыйнага прадстаўніка УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргея Дучэнкі.

Здарэне адбылося пад вечар 19 сакавіка. У 17.44 у дзяжурную службу міліцыі затэлефанавалі памежнікі і паведамілі, што пры даглядзе аўтобуса Швайбург-Масква яны знайшлі прадмет, падобны да гранаты "Ф-1".

Рух транспарту ў пункце пропуску прыпынілі, былі эвакуяваныя 30 чалавек.

Сапёрна-піратэхнічная група в/ч 5526 абследавала падазроны прадмет. Выявілася, што выбухованебяспечных элементаў там не было. "Граната" была пластмасавым сувенірам, усярэдзіне якога знаходзіўся парашок белага колеру.

Цяпер высвятляецца прыналежнасць прадмета. 

Рух транспарту на выезд з Беларусі быў адноўлены ў 18.25. А ў 18.47 цалкам аднавілі рух аўтамабіляў у абодвух напрамках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі