Лагвінец: ЦВК баіцца, што па ўсёй краіне пачнуцца канцэрты Вольскага і Міхалка

Лагвінец: ЦВК баіцца, што па ўсёй краіне пачнуцца канцэрты Вольскага і Міхалка

На думку старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай, канцэрт на пікеце па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Алеся Лагвінца – парушэнне выбарчага заканадаўства. Бо гэта была такая форма агітацыі, а агітацыя на этапе збору подпісаў забароненая. Намеснік старшыні Руху “За свабоду” Алеся Лагвінца ніякага парушэння ў іх “спеўным пікеце” не было.

Лагвінец: “Якая агітацыя? Калі мы заклікаем падпісацца – гэта агітацыя” падчас ранейшым выбараў стаялі на пікетах людзі з мегафонамі і ніхто ніякіх папярэджанняў не рабіў. То бок, гэта ўсё лухта. Я вельмі рады, што канцэрт выклікаў такі рэзананс і гэта самае галоўнае”.

Па словах Лагвінца, ніякіх папярэджанняў з боку акруговай выбарчай камісіі ні ён, ні яго ініцыятыўная група не баяцца. Ім,кажа, ужо выносілі папярэджанні на падставе скаргі за тое, што яны, нібыта, “прыстаюць да людзей як цыгане”. Але ніхто з ініцыятыўнай групы на пасяджэнні па разглядзе скаргаў не хадзіў. Сёння, 29 ліпеня, акруговая камісія збіраецца ў чарговы раз. Не выключана, кажа Лагвінец, будуць разглядаць пытанне аб пакаранні яго за “спеўны пікет” з Вольскім. Сам Лагвінец на пасяджэнне ісці не збіраецца і верагодна не будзе накіроўваць туды нікога са сваёй ініцыятыўнай групы.

“На маю думку, Ярмошына і Лукашэнка баяцца, што іншыя кандыдаты скарыстаюцца магчымасцю і будуць запрашаць Вольскага, Міхалка, іншых вядомых айчынных забароненых музыкантаў, каб яны выступалі. І так вольнае слова, вольнае паветра, як сказаў Лявон, будзе пашырацца на ўсю краіну. А гэтага яны больш за ўсё баяцца”, — адказвае Лагвінец на пытанне, у чым жа на самой справе прычына незадаволенасці Лідзіі Ярмошынай яго “спеўным пікетам”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі