Кошт навучання ў аўташколах можа вырасці да 20 мільёнаў рублёў

Некаторыя эксперты перакананыя, што гэта можа паставіць крыж на дзейнасці большасці з 500 працуючых аўташкол Беларусі. Дакумент патрабуе ўстаноўкі на кожны аўтамабіль відэарэгістратара. Спатрэбіцца і некалькі новых супрацоўнікаў, якія будуць капіяваць і захоўваць аўдыё- і відэаінфармацыю. А гэта новыя выдаткі для аўташкол, прыбытак якіх вагаецца ад 0 да 5%, і грошай на абнаўленне аўтапарку ды абсталявання няма.



Таму, мяркуюць эксперты, у наступным годзе аўташколам давядзецца альбо зачыняцца, альбо перакладваць затраты на курсантаў. У апошнім выпадку кошт навучання можа вырасці ў 2,5-5 разоў — да 20 мільёнаў рублёў, паведамляе партал tut.by.
 

Фота — "Мінск-навіны"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі