Караткевіч перадала ў АГП звесткі пра факты парушэнняў на выбарах

Караткевіч перадала ў АГП звесткі пра факты парушэнняў на выбарах

Былая кандыдатка ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад кампаніі “Гавары праўду” Таццяна Караткевіч перадала ў Аб’яднаную грамадзянскую партыю сведчанні аб фактах парушэннях на выбарах, зафіксаваныя па яе выбарчай акрузе №97. Пра гэта ў інтэрв’ю Еўрарадыё паведаміў старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

Нагадаем, на парламенцкіх выбарах 11 верасня ў той самай акрузе была абраная прадстаўніца АГП Ганна Канапацкая.

Караткевіч не мае намеру падаваць скаргу ў ЦВК, бо мандат атрымала дэмакратычная кандыдатка.

Лябедзька пры гэтым паведаміў, што назіральнікаў ад яго партыі на Кастрычніцкай акрузе №97 не было, таму АГП не мае ніякіх фактаў аб парушэннях падчас галасавання. Але ж у партыі разгледзяць дакументы, якія падала Караткевіч.

Паводле вынікаў выбараў на гэтай акрузе, Ганна Канапацкая набрала 23,7% галасоў, начальнік чыгуначнай станцыі “Мінск-Пасажырскі” Аляксандр Дрожжа — 21% і Таццяна Караткевіч — 14,4%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі