Кабінет Ціханоўскай папярэджвае беларусаў пра правакацыю спецслужбаў Лукашэнкі

Спецслужбы арганізавалі яшчэ адну правакацыю (ілюстрацыйнае фота)

Спецслужбы арганізавалі яшчэ адну правакацыю (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі Святланы Ціханоўскай папярэджвае беларусаў пра чарговую правакацыю спецслужбаў Аляксандра Лукашэнкі. З'яўляюцца сайты, старонкі ў сацсетках і нават рэклама нібыта ад імя Кабінета з мэтай збору даных грамадзян Беларусі, якія жывуць за мяжой.

"Заяўляем, што на бягучы момант Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі, Прадстаўніцтва па замежных справах альбо Офіс Святланы Ціханоўскай не складаюць аніякія спісы на атрыманне новага нацыянальнага пашпарта! гаворыцца ў заяве. — Любыя падобныя "зборы" варта лічыць правакацыяй спецслужбаў рэжыму... Беражыце сябе і свае асабістыя даныя і сачыце за афіцыйнымі паведамленнямі".

Мяркуецца, што першыя пашпарты "Новай Беларусі" можна будзе пабачыць ужо ў сакавіку 2024 года. Гэты праект рэалізуюць беларускія дэмакратычныя сілы.

Кабінет Ціханоўскай папярэджвае беларусаў пра правакацыю спецслужбаў Лукашэнкі
t.me/CabinetBelarus/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі