Італія прыпыняе выдачу "залатых віз" беларусам і расіянам

Італія / pixabay

Італія / pixabay

Італія прыпыняе выдачу "залатых віз" для грамадзян Беларусі і Расіі, піша мясцовае выданне Affaritaliani. Еўракамісія рэкамендавала зрабіць гэта адразу пасля ўварвання Расіі ва Украіну.

Залатая віза — гэта магчымасць атрымаць від на жыхарства ў краіне праз інвестыцыі. Від на жыхарства ў Італіі беларусы маглі атрымаць пасля куплі нерухомасці або буйной інвестыцыі ці ахвяравання.

Еўракамісія меркавала, што праграмы такога кшталту "маглі і могуць прывесці да прывілеяванага доступу на тэрыторыю і ўнутраны рынак Еўрапейскага саюза і да перамяшчэння ў межах Шэнгенскай зоны грамадзян Расіі ці Беларусі, якія трапляюць або будуць трапляць пад дзеянне санкцый ЕС".

Больш за год таму камісія прапанавала Італіі і іншым краінам-сябрам ЕС прыпыніць гэтыя праграмы для расіян і беларусаў. У рэкамендацыі падкрэслівалася, што не павінна ставіцца пад пагрозу магчымасць уехаць у Італію для тых грамадзян Беларусі і Расіі, якія шукаюць у ЕС міжнароднай абароны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі