Хакеісты зборнай Беларусі прайгралі Нямеччыне — 3:5

Хакеісты зборнай Беларусі прайгралі Нямеччыне — 3:5

Хакеісты зборнай Беларусі прайгралі Нямеччыне — 3:5 (0:2, 3:2, 0:1). Чарговы матч "Еўравыкліку" прайшоў у пятніцу ў Оберхаўзэне. У першым перыядзе закідвалі шайбы толькі гаспадары пляцоўкі, вызначыліся Патрык Раймер (33-я секунда) і Жэром Флааке (17-я хвіліна). На 29-й хвіліне Тобіяс Рыдэр робіць лік разгромным — 3:0. Але беларускія хакеісты пераламілі ход гульні і зраўнялі лік! Шайбы закінулі Сяргей Касціцын (29-я), Шарль Лінгле (31-я, у большасці) і Іван Вусенка (34-я хвіліна). Аднак ужо на 35-й у меншасці Тобіяс Рыдэр зноў выводзіць наперад нямецкую зборную.

Беларуская зборная спрабавала выратаваць гульню і ў канцы матча быў зняты брамнік. Аднак Дамінік Каўн за 12 секунд да сірэны закінуў шайбу ў пустую браму і зняў усе пытанні.

Каманда Дэйва Льюіса выступала ў наступным складзе: Лаланд, Корабаў — Дзюкаў, А. Касціцын — Калюжны (капітан) — С. Касціцын, Усціненка — Філічкін, Дрозд — Стась — Лінгле, Хенкель — Шынкевіч, Гаўрус — Кавыршын — Сцяпанаў, Вусенка — Лісавец, Дзямкоў — Волкаў — Кітараў.

У суботу, 30 красавіка, беларусы і немцы згуляюць чарговы матч. Ён пачнецца ў 20.30 паводле беларускага часу.

Нагадаем, чэмпіянат свету па хакею ў Расіі пачнецца 6 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі