Белчыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі на час восеньскіх канікул

Белчыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі на час восеньскіх канікул

Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі на час восеньскіх канікул і лістападаўскіх святаў. Як паведамляе прэс-служба Белчыгункі, прызначана 14 дадатковых цягнікоў.

У міжнародных зносінах прызначаныя тры пары дадатковых цягнікоў, якія будуць хадзіць з 24 кастрычніка па 9 лістапада: №50/49 Брэст — Сант-Пецярбург, №78/77 Гродна — Масква, №132/131 Брэст — Масква.

Унутры краіны 4 лістапада прызначаныя два дадатковыя цягнікі: № 709/710 Гомель — Мінск — Гомель, №638/637 Мінск — Гомель — Мінск.

Таксама прызначаныя дзесяць дадатковых цягнікоў на 7 лістапада: №713/714 Віцебск — Мінск — Віцебск, № 712/711 Брэст — Мінск — Брэст, №709/710 Гомель — Мінск — Гомель, №608 Брэст — Мінск, №645/646 Віцебск — Магілёў — Віцебск, №664 Брэст — Мінск.

Таксама ў адміністрацыі Белчыгункі адзначаюць, што з улікам пасажырапатоку праца па прызначэнні дадатковых цягнікоў працягнецца.

Восеньскія школьныя канікулы будуць працягвацца 9 дзён, з 30 кастрычніка па 7 лістапада ўключна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі