Арына Сабаленка ўвайшла ў дзясятку самых высокааплатных спартовак свету

Арына Сабаленка

Арына Сабаленка / Corinne Dubreuil / FFT

Арына Сабаленка ўвайшла ў дзясятку самых высокааплатных спартовак свету 2023 года, піша "Прессбол" са спасылкай на выданне Sportico.

Беларуская тэнісістка заняла ў ім шостае месца.

Паведамляецца, што ў рэйтынгу ўлічваліся не толькі прызавыя, заробленыя на турнірах, але і даход ад рэкламы і ўсіх пазаспартовых праектаў.

Першае месца займае 19-гадовая амерыканская тэнісістка Кока Гаўф ($22,7 млн), другое —  22-гадовая польская тэнісістка Іга Свёнтак ($21,9 млн). На трэцім апынулася 20-гадовая кітайская фрыстайлістка Эйлін Гу ($20 млн), за ёй ідзе 21-гадовая тэнісістка з Вялікабрытаніі Эма Радукану ($16,2 млн), потым 26-гадовая японская тэнісістка Наомі Осака ($15 млн), а за ёй — 25-гадовая Арына Сабаленка ($12,2 млн), якая сёлета восем тыдняў займала месца першай ракеткі свету.

На сёмым месцы апынулася 24-гадовая тэнісістка з Казахстана Алена Рыбакіна ($9,5 млн), на восьмым 29-гадовая амерыканская тэнісістка Джэсіка Пегула ($9 млн). Замыкаюць топ-10 26-гадовая гімнастка з ЗША Сімона Байлз ($8,5 млн) і 25 гадовая амерыканская гальфістка Нэлі Корда ($7,9).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі