Паліцыя Маямі не знайшла прыкмет гвалтоўнай смерці экс-хакеіста Кальцова

Канстанцін Кальцоў

Канстанцін Кальцоў / hcsalavat.ru

Амерыканскія следчыя не знайшлі прыкмет гвалтоўнай смерці беларускага экс-хакеіста Канстанціна Кальцова. Пра гэта паведамляе "РИА Новости" са спасылкай на паліцэйскае ўпраўленне акругі Маямі-Дэйд.

"Бюро па расследаванні забойстваў паліцэйскага ўпраўлення Маямі-Дэйд працягвае вывучаць абставіны самагубства Канстанціна Кальцова. Ніякіх падазрэнняў у гвалтоўным характары гібелі ў следчых няма", — кажуць у прэс-службе паліцэйскага ўпраўлення.

42-гадовы экс-хакеіст зборнай Беларусі Канстанцін Кальцоў загінуў 18 сакавіка ў Маямі. Як паведамлялася, ён скочыў з гаўбца свайго нумару на 23-м паверсе гатэля.

З'яўляліся паведамленні, што Кальцоў скончыў жыццё самагубствам, аднак яго былая жонка была ўпэўненая, што здарыўся няшчасны выпадак.

Тэнісістка Арына Сабаленка, з якой у Кальцова былі блізкія адносіны, праз два дні пасля яго смерці напісала ў сацсетках, што яны ўжо не былі разам, але смерць Кальцова стала для яе нечуванай трагедыяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі