Сабаленка падзякавала сваім прыхільнікам за падтрымку ў цяжкі час

Арына Сабаленка

Арына Сабаленка / Reuters

Арына Сабаленка падзякавала сваім прыхільнікам "за любоў і падтрымку ў гэты цяжкі час". "Вашыя добрыя словы так шмат значаць для мяне, я нашу іх з сабой кожны дзень", напісала беларуская тэнісістка ў Instagram. 

Упершыню Сабаленка пракаментавала гібель экс-хакеіста Канстанціна Кальцова, з якім раней была ў блізкіх адносінах, праз некалькі дзён пасля яго смерці. "Смерць Косці — нечуваная трагедыя, і хоць мы больш не былі разам, маё сэрца разбітае. Калі ласка, паважайце маё асабістае жыццё і асабістае жыццё ягонай сям'і ў гэты цяжкі час", — напісала яна ў сакавіку ў Instagram.

Экс-хакеіст і трэнер зборнай Беларусі па хакеі Кальцоў загінуў 18 сакавіка ў Маямі (ЗША) ва ўзросце 42 гадоў — зваліўся з гаўбца гатэля. Паліцыя не знайшла прыкмет гвалтоўнай смерці. Мяркуецца, што прычынай смерці стала самагубства. Былая жонка Канстанціна Кальцова лічыць, што найхутчэй здарыўся няшчасны выпадак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі