Апазіцыянеры складаюць 0,1% ад складу ўчастковых камісій (дапоўнена)

Апазіцыянеры складаюць 0,1% ад складу ўчастковых камісій (дапоўнена)

Лідзія Ярмошына расказала журналістам, што ў склад участковых выбарчых камісій увайшло 65857 чалавек. Толькі 53 з іх — сябры апазіцыйных партый. Гэта прыкладна 0,1% ад агульнага складу камісій.

Працаваць у складзе участковых выбарчых камісій выказвалі жаданне 303 апазіцыянеры і толькі 17% з іх трапілі туды.

Ад Сацыяльна-спартыўнай партыі падавалася 660 чалавек — задаволеныя 639 заявак. "Белую Русь" ва ўчастковых камісіях прадставяць 4626 чалавек. ЦВК сябрам гэтай арганізацыі, па словах Лідзіі Ярмошынай, амаль не адмаўляў.

Такі ж адсотак апазіцыянераў ва ўчастковых камісіях быў і падчас парламенцкіх выбараў 2012 года. Тады ніводны з кандыдатаў ад апазіцыйных партый не змог трапіць у парламент.

Сёлетнія выбары пройдуць 11 верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі