Аднарукі бабруйчанін год ездзіў на аўто

Аднарукі бабруйчанін год ездзіў на аўто

Жыхара Бабруйска аштрафавалі і прысудзілі да аднаго года пазбаўлення волі ўмоўна за выкарыстанне чужых дакументаў, паведамляе БелаПАН.

Па словах афіцыйнай прадстаўніцы Следчага камітэта Юліі Ганчаровай, 37-гадовы жыхар Бабруйска вырашыў дапамагчы брату-блізнюку, які не меў рукі, але хацеў кіраваць аўтамабілем. Мужчына прайшоў медкамісію, адвучыўся ў аўташколе і атрымаў пасведчанне кіроўцы, якое перадаў брату.

Махінацыя ўскрылася, калі інспектары ДАІ спынілі аўто, якім кіраваў аднарукі мужчына з падробленымі дакументамі. Даішнікі папрасілі ў яго медыцынскую даведку і пабачылі, што ў ёй ніяк не адзначаны факт адсутнасці рукі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі