Выходит детектив с полесским колоритом "Возвращение Эльзы". Читайте фрагмент
Книга доступна для предзаказа / Kamunikat.shop
В печать отправлен первый роман Алексея Диковицкого "Возвращение Эльзы". Ранее автор выпустил три книги стихов на полесском диалекте.
Новое произведение посвящено теме любви, памяти и стремления к вечной молодости. Главный герой, белорус, живущий в Варшаве, оказывается втянут в загадочную историю, которую инициирует его бывшая одноклассница и первая любовь Эльза.
В центре сюжета — утраченный сундук с семейными ценностями и полесское заклятие, способное остановить старение того, кто выполнит его условие.
Презентация книги пройдет во время Люблинской книжной ярмарки, где в этом году впервые будет работать стенд белорусских независимых издательств.
Книга поступит в продажу 21 сентября 2026 года.
С разрешения автора и издательства Еврорадио публикует фрагмент романа.
***
Ён хацеў неадкладна накіравацца ў "Брыстоль", які месціўся зусім побач, адшукаць Магдалену, але адмыслова пайшоў у іншы бок, каб Эльза не бачыла. Мінуўшы помнік Маршалку, Адам чамусьці ўспомніў, што бацька адраджэння Другой Рэчы Паспалітай быў прамаўляў некалі ў Менску па-беларуску, і паглядзеў на яго — цікава, чаму абралі менавіта гэты праект помніка, з апушчанай, а не, дапусцім, высока паднятай галавой? Павярнуўшы направа ля опернага тэатра, мужчына пашыбаваў у бок Каралеўскага тракту і праз дзесяць хвілін уваходзіў у гатэльны рэстаран.
— Не ведаю чаму, але я адчуваў, што пан сюды хутка вернецца, аднак зусім не з нагоды чутак пра магчымае ўганараванне нашага рэстарана зоркай "Мішлен"…
Перад Адамам стаяў той самы сівы афіцыянт, з "хваляй" як у бацькі, і глядзеў яму проста ў вочы. На левай кішэні форменнагацёмна-зялёнага пінжака было вышытае ягонае імя — Даніэль.
— Чым я магу вам дапамагчы, пане? Вы збялелі… Можа, кілішак "Мартэлю"?
— Дзякуй, я не ўжываю алкаголю… У сэнсе, не так даўно перастаў ужываць. А вам дадуць зорку "Мішлен", гэта праўда? — чамусьці запытаўся Адам, хаця гэта яго зусім не хвалявала.
— Дадуць — не дадуць, якая розніца. Галоўнае, што чуткі пайшлі — столікі зарэзерваваныя да канца месяца! Але вы ўсё ж прыйшлі сёння не для таго, каб паласавацца нашым знакамітым антрэкотам з уругвайскай ялавічыны, праўда?
— Праўда, я і мяса не ем, адно што крыху даўжэй, — зноў без сэнсу ляпнуў Адам. — Скажыце, калі ласка, ці працуе сёння Магда, афіцыянтка, якая прыносіла нам са знаёмай каву і круасан з вішнёвым джэмам некалькі дзён таму?
— А хто падае круасаны з вішнёвым джэмам? Абрыкосавым — так, але не вішнёвым! У нас такога няма ў меню.
— Ах так, джэм адмыслова прывезла Э… Не істотна. Дык ці ёсць Магдалена?
— Не прыпамінаю, каб у нас працавала афіцыянтка з такім імем…
— Не? Вы мусілі яе бачыць у той дзень, бо былі тут, мы ж нават размаўлялі…
— Пане, чаго я тут толькі не бачыў за сорак гадоў. Паверце, калі апранутая ў форму афіцыянткі дзяўчына робіць выгляд, што пасля бурнай ночы абслугоўвае свайго багатага каханка, бо ў ягоакурат такая фантазія, дык на такое я нават увагі не звяртаю. Камфорт кліента — закон!
— Дык яна магла тут не працаваць? Зараз пакажу вам здымак… Пане Даніэлю, мушу папрасіць вас, каб гэта засталося паміж намі, бо здымкі, скажам так, не партрэтнага характару…
Адам выбраў фота, на якім было добра відаць твар Магдалены, павялічыў яго так, каб пакінуць сябе па-за кадрам, і паказаў старому афіцыянту. Той прыўзняў акуляры, узяў тэлефон у рукі, і ў гэты момант здымак вярнуўся да свайго арыгінальнага памеру. Даніэль падняў вочы на суразмоўцу, пакруціў галавой і ўважліва ўгледзеўся ў фатаграфію, на якой Адам нібыта прыціскаў дзяўчыну да сябе, а яе твар быў крыху скрыўлены.
— Не, ніколі яе не бачыў, на жаль. Памятаеце, што я сказаў, калі вы выходзілі мінулым разам?
Адам кіўнуў.
— Не ведаю чаму, але тады я адчуў, што ад вашай чароўнай спадарожніцы павявала нейкім ліхам… Шантаж?
Адам зноў кіўнуў.
— Не панікуйце, галоўнае — яны ж на гэта разлічваюць. Шкада, што не магу вам дапамагчы, удачы.
Адам паціснуў Даніэлю руку і пайшоў у бок працы, шукаючы нумар старога знаёмага з адной з польскіх спецслужбаў.