У "Беларусьфильма" будет новый директор?

Фото: Белтелерадиокомпания
Фото: Белтелерадиокомпания

"Звольнены дырэктар кінастудыі "Беларусьфільм" Ігар Поршнеў. З 1 сакавіка. Вось і ўсё", — напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку драматург і кінарэжысёр Андрэй Курэйчык.

У "Беларусьфільме" гэтую інфармацыю не пацвярджаюць. 


"Ці мала чаго можа напісаць Курэйчык. У нас такой інфармацыі няма. Ігар Валянцінавіч як працаваў, так і працуе", — адказвае на пытанне Еўрарадыё прэс-сакратар кінастудыі Юлія Бальшакова


Ігар Поршнеў узначаліў "Беларусьфільм" у верасні 2015 года, змяніўшы Алега Сільвановіча. Пры яго праўленні на экраны выйшлі скандальна вядомыя і правальныя ў беларускім пракаце фільмы "Мы, браты" " і "Сляды на вадзе", а кінастудыя, як мяркуюць кінакрытыкі, знаходзілася ў стане стагнацыі. У мэтах дырэктара было "зняць камерцыйнае кіно для чужых і дагадзіць сваім".

 

Последние новости

Главное

Выбор редакции