Сведка: На месцы выбуху я бачыў хлопца, у якога адарвала руку

Еўрарадыё пагаварыла з яшчэ адным сведкам выбуху ў Мінску. Вось што ён распавёў.
Антон: "Я знаходзіўся прыкладна ў 30 метрах ад месца выбуху. Моцны хлапок, пракацілася ўзрыўная хваля – характэрнае такое адчуванне. Дым… Аднак большасць людзей успрынялі гэта як нейкі чарговы спецэфект, якіх было дастаткова падчас канцэрту. То бок ніякай панікі, нічога… З усіх, хто вакол стаяў, пайшоў паглядзець, што адбылося, фактычна адзін я. Да месца выбуху я не дайшоў. Недалёка стаялі "хуткія" і з глыбіні натоўпу выносілі людзей".

ЕРБ: - А якога тыпу раненні былі ў людзей?

- Я так зразумеў, што ў асноўным аскепкавыя раненні ног. А калі мы ўжо потым падышлі, калі ўжо было ачапленне, то пабачылі – прычым не адзін я – што ляжаў чалавек з перабінтаваным плячом. Рукі ў яго не было...

- Колькі прыкладна пацярпелых вы бачылі?

- Прыкладна чалавек 30, аднак бачыў не ўсіх, бо вырашыў сыйсці.


- А наколькі цяжкія раны былі ў большасці людзей? Яны самі выходзілі ці іх выносілі?


- Вельмі шмат людзей выносілі, аднак хутчэй за ўсё таму, што параненыя ў большасці былі ногі... Аднак разглядзець штосьці ў дэталях было цяжка.

- А што рабілі міліцыянты?

- Міліцыянты спрацавалі дастаткова аператыўна. Яны выставілі вакол “хуткіх” ачапленне, туды прыносілі параненых, а ачапленне паступова пашыралі.

- А што рабілі іншыя наведвальнікі канцэрту?

- Я так зразумеў, што на ўсім канцэрце ў курсе падзеі было максімум чалавек 200, бо калі мы адыйшлі літаральна на метраў 30, то там людзі нічога не ведалі, працягвалі танчыць, адпачываць. Нават калі мы ішлі па праспекте “Пераможцаў”, то народ нават яшчэ ішоў на канцэрт.

- А тыя 200, што гэта бачылі, яны спалохаліся? Што яны рабілі?


- Большасць проста стаялі і глядзелі. 

Последние новости

Главное

Выбор редакции